Гурт Recha выпусціў песню „Рапс” да Міжнароднага тыдня беларускай культуры



Калі рэчаіснасць поўніцца вар’яцтвам і гвалтам, гурт Recha заклікае клапаціцца пра ментальнае здароўе і захоўваць бадзёрасць духу. Ад бяды і нервовых зрываў дапамагае сузіранне палёў жоўтага рапсу, сяброўскае таварыства і чорная кава на беларускіх запраўках.