Гурт „Стары Ольса” запрашае на жывы канцэрт



Першы сольны канцэрт пасля месяцаў перапынку! І гэта будзе не проста канцэрт, а сярэднявечны пір. У нядзелю 2 жніўня запрашаем у дворык Lidbeer бару Цёмны ў цэнтры Менска.

“У бягучых падзеях нам усім патрэбная крыніца добрага настрою, – кажа лідар гурта Зміцер Сасноўскі. – Пір заўжды прадугледжваў сумесныя спевы, танцы, добрыя напоі, шчырыя размовы і узнёслы настрой. Такую атмасферу мы і пастараемся стварыць 2 жніўня. Разам з тым, мы клапоцімся пра тое, каб канцэрт прайшоў максімальна бяспечна. Настрою свята гэта не перашкодзіць!”

У продажы ўсяго 150 квіткоў: kvitki.by

[manual_related_posts]