Гурт Teleport збірае грошы на ўкладанне новага альбома



Беларускі гурт Teleport збірае грошы на ўкладанне новага альбома. Другі альбом гэтага гурта будзе мець назву „Padvojnasć”.

Як паведамляюць музыкі, у яго ўвойдуць 12 новых песень ажно на трох мовах: беларускай, ангельскай, і ўкраінскай. Увесь матэрыял ужо запісаны. Засталося сабраць сродкі для звядзення і майстарынга. „Таму мы запрашаем вас далучыцца да праекта і падтрымаць апошнюю надзею беларускай музыкі!” – заклікаюць удзельнікі гурта.

Музыкі пішуць пра сябе так: „Мы – гурт Teleport. У нас за плячыма паспяховы альбом «Maukliva», які мы выпусцілі летам 2015 года. Гэтая праца атрымала шмат станоўчых водгукаў і дала нам магчымасць ужо праз год наведаць ажно тры еўрапейскія шоўкейс фестывалі: Tallinn Music Week у Эстоніі, What’s Next In Music? у Літве і Reeperbahn Festival у Германіі. У 2017 сталі пераможцамі на фестывалі „Басовішча”, пасля чаго з’явіліся на перадачы Belsat Music Live”.

Падрабязней пра новы праект можна прачытаць тут.

Беларускае Радыё Рацыя