Гутарылі пра кнігу ў Дварцы і ў Наваельні



Упершыню наведалі сярэднія школы ў  вёсцы Дварэц і і ў пасёлку Наваельня Дзятлаўскага раёна пісьменнік, журналіст і краязнавец Сяргей Чыгрын, бард і публіцыст Зьміцер Бартосік, а таксама грамадскі актывіст, былы настаўнік з Дзятлава Валерый Петрыкевіч.

Гасцей школ шчыра сустракалі настаўнікі і вучні. Падчас сустрэч Сяргей Чыгрын, Зьміцер Бартосік і Валерый Петрыкевіч распавядалі пра гісторыю беларускага кнігадрукавання, якому сёлета будзе 500 гадоў.

Сяргей Чыгрын паказаў школьнікам і настаўнікам рэдкія і незвычайныя кнігі, якія выдаваліся ў ХХ – пачатку XXI стагоддзяў. Асабліва ўсіх зацікавілі мініяцюрныя кнігі і кнігі-малюткі.

Валерый Петрыкевіч сярод школьнікаў правёў некалькі конкурсаў па беларускай літаратуры, гісторыі, геаграфіі і роднай мове. Пераможцы гэтых конкурсаў атрымалі беларускія паштоўкі, кнігі і салодкія ласункі. А Зьміцер Бартосік распавёў пра гісторыю беларускай бардаўскай песні і выканаў некалькі ўласных песень.

У Наваельнінскай сярэдняй школе госці наведалі вялікі школьны музей, прысвечаны гісторыі пасёлка Наваельня.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара.

[manual_related_posts]