Hrodna.life запрашае на квэсты



Рэдакцыя Hrodna.life запрашае ўсіх гарадзенцаў і гасцей горада прыняць удзел у гарадскіх квестах.

Пра ідэю гэтых гульняў распавядае рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота:

– Нас у Hrodna.life вельмі хвалюе тое, што з-за пандэміі беларусы зараз не могуць адпачываць так, як хацелі б, напэўна. Таму мы вырашылі прапанаваць пару сваіх ідэй, сярод іх гарадскія гульні, гарадскія квэсты. Магчыма зрабіць серыю з пяці, прывязаных да розных раёнаў горада, і самы першы будзе ўжо ў гэтыя выходныя. Ён пачнецца, але можна яго праводзіць даволі доўга, цягам месяца, а можа і больш, яшчэ паглядзім, як зробім.

Першая гульня з серыі стартуе ўжо на гэтым тыдні і пра яе асаблівасці кажа Аляксей Шота:

– Гэта будзе невялікі, нескладаны рэлаксавы квэст па цэнтры горада. Заданні розныя – на асацыяцыі, на веданне гарадскіх месцаў і г.д., з невялікімі падарункамі ад рэдакцыі Hrodna.life. І самае галоўнае – мы, канешне, будзем чакаць водгукі, каб наступныя часткі зрабіць цікавей і лепей. Мы спадзяемся на ўдзел нашых чытачоў, і не толькі, як мага большай колькасці людзей.

Гульні будуць адбывацца праз пляцоўку „Гарадзенскі энкаўнтэр” http://grodno.en.cx/. Каб стаць яе ўдзельнікам, трэба прайсці нескладаную рэгістрацыю.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Аляксея Шоты

[manual_related_posts]