“І першым паказаўся Каліноўскі” – аўтограф-сесія кнігі



“І першым паказаўся Каліноўскі”. У сталічнай “Акадэмкнізе” даследчык гісторыі беларускай літаратуры Язэп Янушкевіч правёў аўтограф-сесію сваёй новай кнігі, прысвечанай спадчыне Кастуся Каліноўскага і знаходцы парэшткаў паўстанцаў 1863 года на Замкавай гары ў Вільні.

Кажа сам аўтар:

– “І першым паказаўся Каліноўскі”. Гэтае выданне мне было рабіць лягчэй, бо я шмат матэрыялаў узяў з гэтай анталогіі “Тварам да шыбеніцы”. Тут вы проста прачытаеце ў падзагалоўку, квінтэсенцыя гэтай кнігі, што гэта спадчына Кастуся Каліноўскага на беларускай, летувіскай, польскай, украінскай, ангельскай, нямецкай мовах, і вось тутака яшчэ далучыўся новы пераклад на гішпанскую мову.

Аўтар не абмежаваў аўтограф-сесію адной – апошняй кнігай. Шматлікія чытачы прышлі ў “Акадэмкнігу” на тое, каб падпісаць ранейшыя выданні Язэпа Янушкевіча. Пра гэтыя кнігі аўтар таксама апавядаў наведвальнікам кнігарні.

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск