Ідзе праца над зборным партрэтам жыхароў Гародні



Гарадзенскія фатографы рыхтуюць зборны партрэт гараджаніна. Ён будзе складацца з тысячы здымкаў жыхароў горада – кажуць фатографы Андрэй Алёшын, Максім Шыркоў і Руслан Хілімончык. Штодня ў гарадзенскай галерэі “У майстра” з 14-й гадзіны адбываюцца здымкі. Стаць удзельнікам гэтага зборнага партрэту можа кожны, незалежна ад ўзросту, нацыянальнасці і прафесіі. Аб праекце расказвае адзін з аўтараў – Андрэй Алёшын:

– Ініцыятар усяго гэтага – Руслан Хілімончык. Яму гэтая ідэя прыйшла ў галаву дастаткова даўно. Але магчымасці рэалізаваць у яго не было, таму што аб’ём вельмі вялікі. І мы пагадзіліся з думкай, што ўтрох – гэта магчыма. Таму мы крыху абмеркавалі і пачалі гэтым займацца. У 90% выпадкаў, нават тыя людзі, якія выпадкова зайшлі, адэкватна ўсё ўспрымаюць, з задавальненнем фатаграфуюцца, тым больш што гэта займае 10 секунд. Толькі адзінкі, літаральна – адзін-два чалавекі, не пажадалі. Практычна ўсе жадаюць, усім прыемна.

Партрэт “Гараджаніна” зможам пабачыць на адмысловай выставе, што адкрыецца ў гарадзенскай галерэі “У Майстра” 10-га кастрычніка. Ці будзе сабраная тысяча твараў – пакажа час. Пакуль удзел у праекце прыняло больш сотні гарадзенцаў.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя