Выдавец Ігар Логвінаў: Сёння мы практычна знаходзімся на паўзе
Незалежныя беларускія выдавецтвы апошнім часам апынуліся ў вельмі складанай сітуацыі. Спачатку праблему з рэалізацыяй кніг стварыў каронавірус. Затым дадаліся розныя іншыя складанасці, у тым ліку звязаныя з палітычнай сітуацыяй у краіне.
Кажа выдавец Ігар Логвінаў:
– У нас вельмі мала выйшла ў 2020 годзе кніг – недзе каля 15 праектаў мы зрабілі. Раней, у лепшыя гады, мы рабілі да 50 праектаў у год. Цяпер мы сціснуліся да 10-15 праектаў. І пакуль не плануем больш рабіць. На сённяшні дзень мы закрылі сваю кнігарню, гэта было звязана перадусім з каронавірусам. Затым мы планавалі адкрыцца ў новым месцы. Але пайшлі гэтыя палітычныя катаклізмы ў краіне. І пакуль, як мне здаецца, арганізацыя новых публічных прастораў не зусім дарэчы. І таму сёння мы знаходзімся на паўзе.
Некаторыя незалежныя выдавецтвы нават трапілі пад пераслед следчых органаў. У выніку чаго ў выдвецтваў “Кнігазбор” і Андрэя Янушкевіча былі арыштаваны рахункі, што надзвычай ускладніла іх працу.
Беларускае Радыё Рацыя
