Ігар Мельнікаў: Ліцэнзіі патрэбны, але варта спрасціць іх атрыманне



100 базавых вялічыняў – такі штраф прапануюць накладаць у Беларусі за правядзенне нелегальных экскурсій. Старшыня грамадскага аб’яднання „Беларуская Асацыяцыя экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў” Мікалай Чырскі прапанаваў штрафаваць гідаў і экскурсаводаў, што працуюць без ліцэнзіі. Атрыманне ліцэнзіі ў Беларусі каштуе 5 мільёнаў рублёў і па словах экскурсаводаў, каб яе акупіць трэба працаваць амаль паўгады. Пра прапанову Мікалая Чэрскага Беларускаму Радыё Рацыя распавядае кандыдат гістарычных навук і экскурсавод Ігар Мельнікаў:

– Тут неадназначна ўсё. Хаця, канешне, я лічу, што ліцэнзаванне павінна быць. І людзі павінны ўсё ж такі праходзіць нейкую атэстацыю. З другога баку, гэтыя курсы незразумелыя. Калі людзі, напрыклад, ведаюць гэтую тэму, гэта аўтары сваіх экскурсій. Яны павінны проста прыйсці, заявіць і атрымаць ліцэнзію ці акрэдытавацца афіцыйна і праводзіць гэтыя экскурсіі. Я думаю, што насамрэч не трэба ствараць нейкую паліцыю. Проста трэба каб прафесіяналы займаліся сваёй справай. Насамрэч непрафесіяналы туды і не пойдуць.

Ігар Мельнікаў ладзіць цікавыя экскурсіі па былой Савецка-польскай мяжы каля Заслаўя. Кожны раз гэта вельмі розная экскурсія. Штораз экскурсавод выкарыстоўвае розную вопратку: адзін раз – гэта савецкі памежнік, што насіў вопратку супрацоўніка НКУС, другі раз – гэта чалавек  у  форме польскага Корпуса Аховы Памежжа.

Беларускае Радыё Рацыя

  • Anonim

    відаць ліцэнзіі патрэбны Мельнікаву й падаткавікам з ідэолягамі, а не іншым людзям

Комментарии для сайта Cackle