Ігар Палынскі працягвае сваю творчасць у Польшчы



Ігар Палынскі – вядомы беларускі музыка, лідар гурта „Sumarok”. Цяпер ён вымушана пераехаў у Польшчу, дзе працягвае сваю творчасць.

Мы паразмаўлялі з Ігарам і даведаліся больш пра яго творчасць, дзейнасць у Беластоку і рэпрэсіі ў Беларусі:

– Я журналіст і музыкант. Мы спявалі песні пра каханне. Мы працавалі на мітынгах, я працаваў у незалежнай „Рэгіянальнай газеце” з Маладзечна. Гэта, як мы ведаем, можа стаць прычынай зняволення ў Беларусі. Таксама на адным з мітынгаў я выступаў як музыкант. Я прыехаў у Польшчу летам. Тут ужо ў мяне сям’я: жонка і двое дзяцей малых. 

Ігар Палынскі цяпер жыве і працуе ў Беластоку ў Польшчы, дзе займаецца таксама журналістыкай на партале „MOST”.

Францішак Цярэшка, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]