“In Terra”: Выстава польскіх мастакоў у Менску



Інстытут мастацтваў універсітэта ў Торуні прадставіў выставу “In Terra” ў выставачнай зале Мастацкай акадэміі Беларусі. Гаворыць дырэктар Інстытута Польшчы ў Менску Матэвуш Адамскі.

– Падчас правядзення конкурсу-выставы “Маляваць натуральна” з’явілася ідэя падпісаць дамову пра супрацу паміж мастацкім факультэтам Універсітэта Мікалая Каперніка і Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў. Першыя вынікі гэтай супрацы мы бачым тут, у гэтай прыгожай зале з вельмі цікавай гісторыяй. Гэта выстава “In Terra”.

У перспектыве павінна адбыцца выстава беларускіх мастакоў у Торуні. Даты і пэўныя дэталі пакуль што ўзгадняюцца. 

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара