Іна Снарская прэзентавала ў Менску дакументальны фільм



Паэтка, сцэнарыстка Іна Снарская прэзентавала ў сталічнай кнігарні «Светач» свой дакументальны фільм, прысвечаны асветніцы, маці паэткі Лэсі Украінкі Алесі Пчылцы.

Кажа аўтарка фільма:

– Алена Пчолка жыла ў той час, калі нават назвы такой «Україна» яшчэ не было. Называлася Маларосія. Яна жыла ў той час, калі па-ўкраінску размаўлялі толькі пяць сем’яў на ўвесь Кіеў. Яе сапраўднае імя Косач-Драгаманава. Гэта прыклад таго, як трэба любіць сваю Радзіму, як трэба шанаваць сваю родную мову, каб нашчадкі ведалі, хто яны, і навошта яны жывуць на гэтай зямлі.

У прэзентацыі фільма браў удзел і амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім. Іна Снарская – сцэнарыстка кіно і тэлевізіі, жыве і працуе ва Украіне, у горадзе Роўна, паэтка, піша вершы па-беларуску і па-ўкраінску.

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

[manual_related_posts]