Іна Снарская прэзентавала “Вогнепаклонніцу”



На адзін вечар менскі Музей Максіма Багдановіча стаўся прыстанішчам для шматлікіх шанавальнікаў “Вогнепаклонніцы”. Так называецца новы зборнік вершаў Іны Снарскай, які яна прэзентавала ў беларускай сталіцы.

Гаворыць аўтарка:  

– Я нарадзілася ў Полацку, але так склалася маё жыццё, што я з’ехала ў Палтаву, выйшла замуж. І я кожны год хацела вярнуцца на Радзіму. Я думала, што я вярнуся. Але так склалася маё жыццё, што я стала такім мастком паміж Беларуссю і Украінай. Паміж Полацкам, Менскам і Палтавай. І зараз ужо я разумею, што гэта нейкая доля, што гэта дужа важна, што ўсё склалася менавіта так.

Іна Снарская піша, выдаецца па-беларуску і па-ўкраінску. Яна паспяховая журналістка і сцэнарыстка дакументальнага кіно. Зборнік “Вогнепаклонніца” пабачыў свет у бібліятэчцы часопіса “Дзеяслоў”.

 

Максім Каўняровіч. Беларускае Радыё Рацыя.

Фота аўтара