Інстытут гісторыі стварае народны летапіс апошняй вайны



Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Менску паведаміў дырэктар Інстытута гісторыі Акадэміі навук Вячаслаў Даніловіч.

– Усе, у каго ў сямейных архівах маюцца фотаздымкі, нейкія ўспаміны, звязаныя з іх роднымі і блізкімі, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне, маюць магчымасць даслаць іх да нас у інстытут. Гэтыя матэрыялы ў нас абагульняюцца, навукова апрацоўваюцца. Будзе паступова стварацца электронная база вось такіх дадзеных з сямейных архіваў, будзе выдавацца ў кніжнай форме, і ўжо фактычна рыхтуецца да выдання першая кніга народнага летапісу Вялікай Айчыннай вайны, таму што ўжо больш ста зваротаў паступіла да нас у інстытут.

Акцыя па стварэнні летапісу, якую ініцыявала Акадэмія навук месяц таму, называецца «Успомніць усіх».

Беларускае Радыё Рацыя