Ірына Раманава: Вывучэнне сталінізму неабходна вывесці на новы ровень



Лаўрэаткай прэміі імя Алеся Адамовіча сёлета стала прафесарка ЕГУ Ірына Раманава. Прэмія прысуджаная за выдадзенае даследаванне “Вашай уласці нам ня трэба”: супрацьстаянне сялян і бальшавікоў у 1937 годзе”.

Пра канцэпт кнігі распавядае сама аўтарка.

– На жаль, перыед сталінізму да гэтага часу вельмі папулярны. Мы тут маем і не прапрацаваную траўму, і актуалізацыю розных тэмаў грамадскасцю. Напрыклад, усё тое, што адбываецца навокал Курапат. Тут мы шукаем вытокі многіх сучасных праблем і выбудоўваем пэўныя паралелі з сённяшнім днём. І мне падалося важным зрабіць бачным гэты корпус дакументаў. Магчыма, гэта дазволіць вывесці ўсе гэтыя дыскусіі на новы ўзровень.

Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам у студзені 1995 года. Ёю адзначаюць найлепшы публіцыстычны твор, прысвечаны праблемам сучаснасці.

 

Беларускае Радыё Рацыя, Менск