Іван Буднік пра сваю новую кнігу, прысвечаную паўстанню 1863-64 гг.



У Беларусі невялікім накладам выйшла чарговая кніга прысвечаная паўстанню 1863-64 гадоў. Кніга адкрывае імёны, якія ўславілі Гарадзеншчыну, як нескароны рэгіён, дзе дзеілі дзясяткі аддзелаў інсургентаў, што змагаліся з расейскімі акупантамі.

„Госць Рацыі” аўтар кнігі „Паўстанне 1863 – 1864 гадоў на Гарадзеншчыне: падзеі і асобы” Іван Буднік з якім пагутарыў наш карэспандэнт Якуб Сушынскі.

РР: Вы не так даўно выпусцілі падобную кнігу. Ці гэта дапаўненне?

– У 2013 годзе выйшла кніжка прысвечаная паўстанню і 150-годдзю пачатку паўстання. Тады матэрыялы ў мяне былі, а таксама на аснове адшуканых архіўных матэрыялаў. Але прайшло амаль дзесяць гадоў і гэты мае пошукі дапоўніліся, дапоўніліся падзеі. Цікавыя падзеі былі звязаныя з 2019 годам, калі быў перапахаваны Канстанцін Каліноўскі, Серакоўскі ды іншыя паўстанцы ў Вільні. Там гэтыя падзеі былі прывітаныя прэзідэнтамі, беларусамі. Многія тысячы людзей сабраліся на гэтыя падзеі. Многае адкрылася. У мяне цікавы матэрыял з’явіўся ў сувязі з адшуканнем кніжкі Зеліньскага „Bitwy i potyczki 1863-1864” выдадзенай у 1913 годзе. Затым з Польшчы прыехаў мой знаёмы, прывёз кніжку пра сямейста Лянкевіча. Былі адшуканыя матэрыялы ў архівах. Таму я вырашыў, што варта аднавіць у сувязі з новай гадавінай і вярнуцца да падзей, дапоўніць іх. Калі ўзнікла пытанне, наколькі яна павялічылася гэтая кніжка, то трэба сказаць, што яна павялічылася ў два разы. Калі там былі толькі матэрыялы звязаныя з падзеямі ў Гародні і асобамі, то тут дапоўніліся яшчэ многімі падзеямі, што адбываліся на Гарадзеншчыне і суседніх раёнах. Таксама ў другой частцы я выдаў краязнаўчыя нарысы пра кіраўнікоў паўстання ў Гарадзенскай губерні і Гарадзенскім уездзе.

РР: Значыць яна не навуковая, а мае выразна жанравасць?

– Так я б не сказаў. Яна больш навуковая, больш абапіраецца на архіўныя матэрыялы. Я тут даю спасылкі, звыш 90 спасылак на архіўныя матэрыялы і іншыя дакладныя звесткі. Матэрыялы тут канешне краязнаўчыя і літаратурныя, мне хацелася, каб было цікава.

РР: Ці будзе кніга цікавай для шырокага кола чытачоў?

– Кніга больш разлічана на шырокае кола чытачоў. Я імкнуўся не навуковымі словамі і лексікай выкладваць і расказваць, а даступнай літаратурнай мовай. Таму я думаю, што будзе пазнавальнае, асабліва ў другой частцы, дзе ідзе апавяданне пра кіраўнікоў паўстання.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]