Іван Осіпаў: Бортніцтва – гэта культурная каштоўнасць Беларусі
Бортніцтва нарэшце прызнанае часткай нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА. Ініцыявалі такое прызнанне Bractwo Bartne з Польшчы і „Братэрства босых бортнікаў” з Беларусі.
Наш „Госць Рацыі”, бортнік Іван Осіпаў распавёў пра каштоўнасць такога промыслу, цікавосткі з жыцця пчолаў і дэталі беларуска-польскай супрацы бортнікаў у стасунках з ЮНЭСКА:
– Супольнасць наша – гэта ўсе бортнікі. Не толькі сама супольнасць атрымлівае гэты статус, скажам так, удзельнічае, гэта яшчэ розныя эксперты. Гэта добра распрацаваная яшчэ гадоў 10 таму сістэма. Была супольная намінацыя, у ЮНЭСКА можна ў адзін год падаць адну намінацыю нацыянальную і яшчэ адну можна было падаваць, але супольна можна было падаваць міжкультурную. Мы вырашылі, што чакаць, пераносіць на наступны год, па-першае, рызыкоўна трохі, а па-другое, ужо былі стасункі з польскім бокам наконт гэтай тэмы. Мы разумелі, што ў 2018 годзе ААН прыняла Сусветны дзень пчалы. Мы вырашылі, што гэта самы ўдалы час. На самой справе ўсё ў прынцыпе было гатова для гэтага. З польскім бокам разам рабілі, кантакт устанавіўся на гэтую тэму. Яны звярнуліся да нас з прапановай. Мы зразумелі, што гэта магчыма і супольны праект, намінацыя можа добра сябе паказаць.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
З „Госцем Рацыі”, бортнікам Іванам Осіпавым размаўляла Вольга Сямашка.
Беларускае Радыё Рацыя
