Іван Цыркуновіч прадставіў выставу “Мой планетарый”



Першая персанальная фотавыстава гарадзенскага фатографа Івана Цыркуновіча мае назву “Мой планетарый”. Яе можна пабачыць у памяшканні фотаклуба “Гродна”.

Гэта больш за два дзясяткі прыгожых здымкаў, у якіх паказаны зрэз адмысловай працы фатографа.

Распавядае Іван Цыркуновіч:

– Планеты – гэта спроба візуалізаваць 360-градусныя панарамы. Тут прадстаўленыя панарамы, зробленыя ў Гародні і Гарадзенскай вобласці. Іх у мяне значна больша, але тут я прадставіў тыя, якія мне падаліся найбольш цікавымі. Гэта ў асноўным гарадзенскія славутасці: Фарны касцёл, Каложская царква, кірха і іншыя.

Іван Цыркуновіч робіць адмысловыя панарамы па ўсёй Беларусі і з’яўляецца сертыфікаваным панарамным фатографам Google Street View, а выставу “Мой планетарый” пасля Гародні пакажа ў Менску ды і ншых гарадах Беларусі.

 

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня