Кадэцкай вучэльні не месца побач з Сафійскім саборам



Для кадэцкай вучэльні не месца побач з Сафійскім саборам, – кажа вядомы гісторык і археолаг Сяргей Тарасаў.

З студэнцкіх гадоў ён пачаў археалагічныя даследаванні найстарэйшага горада Беларусі. Але ўпершыню з таго часу над полацкім Верхнім Замкам навісла такая пагроза, – кажа Сяргей Тарасаў:

– Бульдозерная археалогія зараз пагражае полацкаму Верхняму Замку. Я не супраць таго, каб знесці гэтыя савецкія пабудовы бальнічныя, сапраўды, яны тут не да чаго. Але за гэтым рушыць услед быццам бы будаўніцтва нейкага кадэцкага корпуса. Але ніяк нельга тое рабіць на Верхнім горадзе. Гэта ўсё ж такі сэрца нашай краіны, і гэта, сапраўды, наш Грааль, гістарычны і археалагічны. Ну як жа можна яго таптаць кадэцкімі ботамі?

Летась полацкія гарадскія ўлада паведамілі, што будынкі былой гарадской лякарні, якія месцяцца побач з Сафійскім саборам, зойме полацкая кадэцкая вучэльня. З восені на будынках пачаліся рэстаўрацыйныя працы. У Полацку пашыраецца грамадскі рух, які пратэстуе супраць гэтага будаўніцтва.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]