Кадэцкі баль у Слоніме



У Слонімскай сярэдняй школе № 9 шмат гадоў існуюць  кадэцкія класы. Адной з традыцый гэтых класаў – праводзіць кадэцкія балі. Сёлета такі баль адбыўся ўжо пяты раз.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Спартыўная зала была святочна аформлена ў стылі 19 стагоддзя, а таксама запоўнена юнымі кадэтамі  і прыгожымі лэдзі. Белыя шаўковыя, аксамітныя бальныя плацці юных прыгажунь упрыгожвалі сваёй яркасцю ўсю залу.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

А маладыя кадэты па-майстэрску дэманстравалі галантныя адносіны да сваіх дамаў.  Гэтыя прыгожыя пары цудоўна выконвалі паланэзы, мазуркі, полькі, вальсы. Іх майстэрства вяртала гледачоў у 18-19 стагоддзе, дапамагло адчуць прыгажосць былых свецкіх баляў.

На кадэцкім балі прысутнічалі кіраўніцтва Слонімскай 11 гвардзейскай механізаванай брыгады, настаўнікі Слоніма, бацькі вучняў.

Барыс Баль. Беларускае Радыё Рацыя. Слонім.

Фота аўтара