«Калейдаскоп рамёстваў» докшыцкіх майстроў у Глыбокім



«Калейдаскоп рамёстваў» – выстава прац майстроў Докшыцкага дома рамёстваў адкрылася ў Глыбокім. У выставачнай зале Глыбоцкага дома рамёстваў размясцілася некалькі дзясяткаў прац докшыцкіх майстроў у розных кірунках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Паводле загадчыцы Докшыцкага дома рамёстваў Іны Карпекі, у іх установе працуе восем таленавітых людзей, сярод якіх ёсць намінанты і лаурэаты розных творчых прэмій. На гэтай выставе прадстаўленыя і іх працы.

Мы прывезлі 56 экспанатаў. Тут у нас такія кірункі як мастацкая разьба па дрэве, саломапляценне, лозапляценне, вышыўка і ткацтва, лепка з гліны і кераміка і маляванкі ды роспіс па палатне.

«Калейдаскоп рамёстваў» докшыцкіх майстроў у Глыбокім будзе доўжыцца месяц. А ў верасні з візітам у адказ Докшыцкі дом рамёстваў чакае майстроў з Глыбокага на адзначэнні свайго 25-ці гадовага юбілею. Там будуць праходзіць выставы і ладзіцца майстар-класы для ўсіх жадаючых.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя