“Каложскі дабравест” і “Новы замак” – у Шчучыне



Творчы дэсант у сераду, 20 снежня, у складзе сяброў Гарадзенскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў і праваслаўных святароў Гародні і Шчучына “высадзіўся” у Шчучынскай цэнтральнай бібліятэцы. Бібліятэкары і жыхары Шчучынскага раёна шчыра віталі пісьменнікаў Дануту Бічэль, Юрку Голуба, Рычарда Бялячыца, Галіну Самойла, Валянціна Дубатоўку, а таксама святароў Паўла Каспяровіча з Гарадзенскага Свята-Пакроўскага сабора і айца Аляксандра са Шчучынскага благачыння. Дзякуючы сумеснаму праекту Гарадзенскіх Свята-Пакроўскага сабора і аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў літаратары і святары прэзентавалі паэтычны зборнік “Каложскі дабравест” і штогоднік “Новы замак”.

У гэты вечар ў Шчучынскай цэнтральнай бібліятэцы гучалі вершы гасцей, а бібліятэкі Шчучынскага раёна атрымалі ў падарунак зборнік “Каложскі дабравест” і штогоднік “Новы замак”.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Шчучын