Каля 300 гісторыка-культурных каштоўнасцей могуць стаць турыстычнымі аб’ектамі



У Беларусі амаль 300 гісторыка-культурных каштоўнасцей могуць стаць турыстычнымі аб’ектамі. Пра гэта 21 красавіка журналістам паведаміў міністр культуры Юрый Бондар. Міністр расказаў, што ў краіне штогод абнаўляюцца і ўключаюцца ў турыстычны абарот дзясяткі аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны. „Цяпер у Беларусі застаецца каля 300 гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія патрабуюць уключэння ў абарот”, – праінфармаваў Юрый Бондар.

На яго думку, крыніцы фінансавання для гэтага могуць быць рознымі: прыватныя інвестыцыі, мясцовыя бюджэты. Як паведамлялася раней, у аграгарадку Сноў Нясвіжскага раёна разглядалася рэканструкцыя палацава-паркавага ансамбля Рдултоўскіх. Перспектывы палаца абмеркавалі старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, міністр культуры Юрый Бондар, прадстаўнікі Мінбудархітэктуры і мясцовых улад. Акцэнт быў зроблены на тым, каб усе аб’екты палацава-паркавага ансамбля былі задзейнічаны эфектыўна.

Як праінфармаваў Юрый Бондар, будучыня палаца абмяркоўвалася з улікам развіцця Нясвіжскага раёна, багатага на гісторыка-культурныя каштоўнасці. У сувязі з гэтым міністр адзначыў перспектыўнасць уключэння палаца Рдултоўскіх у своеасаблівае Нясвіжскае залатое турыстычнае кальцо.

belta.by

Фота commons.wikimedia.org

[manual_related_posts]