Каля Луцка пройдзе фестываль “Бандэрштат”



Адзінаццаты раз каля горада Луцка, што ва Ўкраіне, пройдзе фестываль “Бандэрштат”. На сцэнах фестывалю цягам трох дзён з 4 па 6 жніўня выступяць больш за 50 гуртоў. Акрамя гэтага штодня будуць праводзіцца сустрэчы і гутаркі з украінскімі палітыкамі, артыстамі, літаратарамі і ветэранамі Украінскай паўстанцкай арміі. Фестываль “Бандэрштат” грае вялікую ролю ў патрыятычным выхаванні  ўкраінскай моладзі, мяркуе дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Уладзімір Парасюк:

– Каб больш такіх фестываляў было ў нашай краіне, то ніякіх войнаў, ніякіх незразумелых рэспублік не было б. І Крым быў бы ўкраінскі. Арганізатары гэтага фестывалю робяць проста велізарную працу для захавання нашай дзяржавы і для таго, каб мы мелі свядомую моладзь. Гэта  кузня нашай будучыні – фестываль “Бандэрштат”.

Традыцыйна на фестываль “Бандэрштат” прыязджаюць дзясяткі беларусаў, а на сцэнах выступаюць гурты з Беларусі. У гэтым годзе нашу краіну будуць прадстаўляць гурты  Zatoczka і Akute.

Андрэй Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя