„Каляднае прынашэнне” ды 111-годдзе народнага мастака Беларусі



Перадкалядным канцэртам класічных музычных твораў сталіца Беларусі парадавала аматараў класічнай музыкі рознага веку і разам з тым адзначыла дзень нараджэння народнага мастака Беларусі, жывапісца Івана Ахрэмчыка.

we2

16-га снежня 2014 года ў канцэртнай зале „Верхні Горад” у гімназіі-коледжы мастацтваў імя Ахрэмчыка ў Менску прайшоў традыцыйны музычны перадкалядны канцэрт. Мерапрыемства адбылося дакладна ў 111-ты дзень нараджэння беларускага мастака, у гонар якога названая дадзеная прэстыжная нацыянальная адукацыяйная ўстанова мастацтваў Беларусіі.

Канцэрт складаўся з 2 аддзяленняў. У ім на працягу амаль 2 гадзінаў прагучала 19 музычных твораў Баха, Пракоф’ева, Шубэрта, Ліста, Біцыні, Вівальдзі, Моцарта, Чайкоўскага, Пучыні, Іцюральдэ, Глебава, Шпянёва. Гучалі розныя спевы, у тым ліку „Французскія калядкі” манахіні Юліаны ды й выконваўся старажытны дывэртысмэнт М.Радзівіла… Калядны гімн XVIII стагоддзя „ADESTE FIDELES” ды „HODIE CHRISTUS NATUS EST” у выкананні малодшага й дзіцячага хораў гімназіі-каледжа адпаведна адкрывалі кожнае з канцэртных аддзяленняў.

we10

На свята класічнай музыкі і спеваў прыйшлі выхавацны розных класаў музычных і харавых аддзяленняў гімназіі, іхныя бацькі, педагогі, выкладчыкі й канцэртмайстры, шмат з якіх – лаўрэаты міжнародных конкурсаў, кіраўнікі мастацкіх калектываў, дырыжоры, выпускнікі музычнай кансерваторыі Менска, некаторыя з якіх таксама бралі актыўны ўдзел у канцэрце. У госці да музыкаў у гэты дезнь таксама завіталі спецыяльна запрошаныя госці, сябры і родныя музыкантаў.

На канцэрце прысутнічала і прадстаўніца Амбасады Францыі ў Беларусі. Яна выступіла напрыканцы канцэрту з цёплай прамовай да ўсіх прысутных і ўручыла ўдзельнікам паказальнага цымбальнага аркестру фальклёрнага ансабля „Абярэг”, які завяршаў канцэртную праграму ў беларускіх народных строях, памятныя сувеніры і калядныя падарункі .

Алесь ЛЕТА, Беларуске Радыё Рацыя

Фота: А.Лапіцкі