Калядны фэст у сталічным клубе RE:PUBLIC



У Менску ў клубе RE:PUBLIC прайшоў традыцыйны Калядны фэст. Гэта галоўная штогадовая падзея для ўсіх аматараў беларускай фальклорнай музыцы. Сёлета фэст прысвечаны 20-годдзю гурта „Стары Ольса”.

Кажа заснавальнік фэста і кіраўнік гурта „Стары Ольса” Зміцер Сасноўскі

– Мы застаемся такімі ж самымі маладымі. Мы па-ранейшаму вучымся граць старадаўнюю музыку, і на гэты момант, я лічу, мы толькі набліжаемся да першых-першых крокаў аўтэнтычнага выканання старадаўняй музыкі. 20 гадоў – гэта толькі вучоба. Гэта толькі першы клас.

На Калядным фэсце выступілі шмат каму ўжо вядомыя гурты (TROLLWARD, “Дударскі клуб”, Дуэт шатландскіх валынак “PIOBROCK”, Кася Радзівілава і яе гурт “РАРОГ”, Дуэт Алеся Чумакова і Таццяны Ячнай з прэзентацыях іх каляднага альбома). Фэст дае магчымасць праявіць сябе і маладым выступоўцам.

Так, Патрыцыя Свіціна са сваім этна-праектам выступіла на Калядным фэсце ўпершыню, чым здзейсніла сваю даўнішнюю мару:

– Я з дзяцінства заўсёды была на кожным Калядным фэсце ў якасці гледача. І былі гурты, якія мне вельмі падабаліся. Я была іх фанаткай. Будучы музыкай, мне таксама хацелася паказаць сваю музыку на гэтай сцэне, на такім цудоўным фестывалі, бо ён вельмі прэстыжны і тут вельмі добрая калядная атмасфера.

Акрамя вакальных, на фэсце выступалі і танцавальныя гурты: сярод іх калектыў сярэднявечнага танца “Фламмея”, калектыў гістарычнага танца “1410”.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя