Калядны кірмаш “Прастора добрых падарункаў”



У Менску, у сталічным гандлёвым цэнтры “Купалаўскі”, што месціцца над станцыяй метро “Кастрычніцкая”, прайшоў калядны кірмаш “Прастора добрых падарункаў”, арганізаваны кампаніяй “ПРАСТОРА БАЙ”.

Гаворыць яго наведвальніца Алена Прохарава:

– Я вельмі рада, што ў нас сапраўднае беларускае каляднае свята. Выступаюць паэты, пісьменнікі, музыка гучыць, паўсюль менавіта беларускія падарункі і беларуская мова. І ўсё гэта ў цэнтры Менска. Побач з Купалаўскім тэатрам, у Купалаўскім цэнтры. Я набыла кнігу Сержука Мінскевіча “Зорная Кася”. І яшчэ тут шмат чаго цікавага. Зараз паслухаю спевы і потым буду набываць.

Падчас кірмашу выступалі паэты, літаратары, перформеры, беларускамоўныя музычныя гурты, барды. Калядны кірмаш у цэнтры сталіцы ператварыўся ў сапраўднае па духу беларускае свята. Не абышлося і без традыцыйных калядоўшчыкаў.

pdp_afisha_1200p_blue

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя.