Калядны перыяд у Менску не сканчаецца



У грэка-каталіцкай парафіі адбылася прэзентацыя музычнага альбома «Святло Усходу».

Распавядае ініцыятар праекту Сяргей Раюнец:

– А сам праект паўстаў, таму што нам хацелася падзяліцца радасцю з беларусамі, на беларускай мове. Таму, хто хоча неяк натхніцца, ён мае шанец праз гэта, паслухаўшы гэтыя калядкі. Як раз яшчэ ідзе калядны час. Спадзяюся мы такую маленькую місію выканалі. Можна паслухаць нас на ютубе, набраць “Святло Усходу” і там з’явіцца 12 нашых твораў.

У праект «Святло Усходу» ўвайшлі пераклады і адаптацыі сусветна вядомых калядак, якія паходзяць з Англіі, Ірландыі, Шатландыі, Уэльсу, ЗША, Швецыі, Фінляндыі.

Беларускае Радыё Рацыя