Калядны распродаж ад Arche: 92 выданні



Набліжаюцца калядныя і навагоднія святы, якія для многіх з нас стануць часам цудоўных падарункаў. Акурат да іх рэдакцыя Arche прымеркавала самы вялікі распродаж часопісаў і кніг выдавецтва, добра зменшыўшы на іх цэны.

Зніжкі дасягаюць 65%!

Усяго на распродаж выстаўляюцца 58 папяровых і 34 электронныя выданні (у фарматах PDF і EPUB) на самую разнастайную, але перадусім гістарычную тэматыку. У электронным выглядзе прапаноўваюцца рэдкія і папулярныя выданні, папяровыя наклады каторых ужо скончыліся.

Некаторыя кнігі і часопісы выстаўляюцца на акцыю ўпершыню!

Выданні ў рамках прапановы можна заказаць ад 10 снежня 2017 г. да 10 студзеня 2018 г.

Пабачыць поўны спіс выданняў з апісаннямі, а таксама даведацца, як іх атрымаць, можна на сайце Arche.