“Калядны стол. Некулінарная кніга” – прэзентацыя ў Менску



У Менскай абласной бібліятэцы імя Аляксандра Пушкіна напярэдадні Калядаў прэзентавалі кніжку Зараславы Камінскай “Калядны стол. Некулінарная кніга”. Распавядае сама аўтарка:

– Кніга не толькі пра ежу. Тут няма рэцэптаў. Але гэта кніга, напэўна, пра сям’ю, бо ў нас усё менее тых традыцый, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Калісьці мы ведалі, як адзначаць вяселле, як святкаваць Каляды, зараз гэтага ўжо няма. І таму, мабыць, адзіная традыцыя, якая перадаецца ад маці – дачцэ, – гэта ежа, як яна гатуе. Не абавязкова традыцыйныя беларускія стравы, а нават той жа салат “Аліўе”.

Пасля прэзентацыі аматары літаратурнае творчасці Зараславы маглі не толькі атрымаць аўтографы, але і пакаштаваць калядную тварожную запяканку, зробленую аўтаркай адмыслова да свята.

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск