Канцэрт беларускіх музыкаў ў пасёлку Зялёны Бор



Цікавы канцэрт адбудзецца 19 верасня ў пасёлку Зялёны Бор Смалявіцкага раёну. У мясцовым Доме культуры выступяць вядомыя беларускія музыкі і паэты – гурт “Верасень” з Вольгай Акуліч, выканаўцы Таццяна Беланогая і Наталля Нікіціна, паэтка Віка Трэнас.

Кажа дырэктар Дома культуры Валеры Гусеў:

– Прыходзяць ад дзяцей малодшых класаў да пенсіянераў. Усім цікавыя гэтыя сустрэчы, таму што цікава само па сабе, калі нехта чытае свае вершы ці спявае. Шмат якіх сустрэч ладзім пры падтрымцы кампаніі “Будзьма”. 

Ужо пяць гадоў запар у пасёлку Зялёны Бор штомесяц 19 чысла адбываюцца канцэрты беларускіх музыкаў, або сустрэчы з пісьменнікамі, гісторыкамі, кінарэжысёрамі. Сённяшні канцэрт адбудзецца традыцыйна а 19-й гадзіне.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

 

 

[manual_related_posts]