Канцэрт „Eastern Hipsterz” – ініцыятыва музыкаў з гурта The Frosts



Cтэрэатыпы, звязаныя з Усходам і культурай, якая там фармуецца разбураць 26-га кастрычніка ў Беластоку. У музычнай кавярні Фама зайграюць альтэрнатыўныя гурты з Беларусі, Польшчы ды Украіны.

Канцэрт „Eastern Hipsterz” – ініцыятыва маладых музыкаў з Беластоку з гурта The Frosts.

DSC_0381

Кажа арганізатар мерапрыемаства і ўдзельнік гурта Кацпер Берыло:

“Eastern Hipsterz” – гэта канцэрт трох гуртоў – у Беларусі, Украіны ды Польшчы. Галоўная мэта – аб’яднаць музыкаў і паказаць: наколькі вартая музыка ёсць на Усходзе. – Мы пачуем гурты BRUNETTES SHOOT BLONDES з Украіны, THE FRAIZ з Беларусі і THE FROSTS з Польшчы.

Канцэрт ‚Eastern Hipsterz’ у музычнай кавярні Фама адбудзецца у нядзелю а 19 гадзіне. Першымі зайграюць музыкі з Беларусі.

DSC_0382

Усе мерапрыемствы, музыкі з гурта The Frosts арганізоўваюць на высокім узроўні прафесійнага майстэрства і плануюць працягваць супрауоўніцтва з Беларуссю ды Украінай.

Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя