Канцэрт «Машины времени» ў Віцебску



Легенда расейскай рок-музыкі гурт «Машина времени» даў канцэрт у Віцебскім Летнім Амфітэатры. Калектыў адзначае сваё 45-годдзе і да гэтай падзеі прыўрочыў адмысловы тур па любімых гарадах былога Савецкага Саюза, як сказаў са сцэны ў Віцебску лідар «Машины» Андрэй Макарэвіч. Праўда, у некаторых расейскіх гарадах канцэрты гурта былі адмененыя або сарваныя. Расейскія «патрыёты» не даруюць Макарэвічу ягоную рэзкую крытыку Крамля за развязанне вайны ва Украіне.

У Віцебску, нягледзечы на прахалоднае надвор’е, віталі «Машину времени» вельмі цёпла – з кветкамі і гарачымі воплескамі. Гурт у першым блоку канцэрта выконваў пераважна антываенныя песні – новыя і ранейшыя. Другі блок быў акустычны.

Завершыўся канцэрт «Машины» сумесным выкананнем са слухачамі сваіх ранніх хітоў. Гурт доўга не адпускалі са сцэны, прымусіўшыя музыкаў выканаць тры песні на «біс». На развітанне ўсе разам спявалі «не стоит прогибаться под изменчевый мир, пусть лучше он прогнётся под нас».

Беларускае Радыё Рацыя 

Фота Таццяны Козік