Канцэрт песень Ганны Герман у Менску



У Менску адбыўся пяты фестываль песень Ганны Герман «Эўрыдыка». Канцэрт быў арганізаваны пры ўдзеле Амбасады Польшчы, а таксама Польскага Інстытута.

Ганна Герман паходзіла з сям’і расейскіх немцаў, спявала на сямі мовах, у тым ліку на польская, італьянскай і расейскай, і стала адной з найбольш вядомых эстрадных спявачак Польшчы, гаворыць кіраўнік Польскага Інстытута ў Менску Матэвуш Адамскі:

— Анна Герман — гэта шэдэўр польскай песні і памяць пра Аннгу Герман увесь час жывая ў польскім грамадстве. Мяне асабліва ўразіла, што столькі маладых музыкаў, маладых выканаўцаў вырашае зацікавіцца на сваім артыстычным шляху музыкай Анны Герман.

Анна Герман з’яўляецца адной з нешматлікіх зорак польскай эстрады, якая выходзіць па-за межы Польшчы. Яна была вельмі паспяховай. Я думаю, што гэта галоўная прычына, па якой творчасць Анна Герман добра зразумелая па-за Польшчай, і асабліва ў Беларусі.  

 Фестываль песень Ганны Герман «Эўрыдыка» быў ініцыяваны Марынай Таварніцкай і Надзеяй Бронскай. Гран-пры сёлетняга фестывалю атрымала гарадзенская вакальная капэла «Хабры».

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным аўдыёфайле:

[Not a valid template]

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара