Канцэрт-прэзентацыя новай кнігі Алеся Камоцкага



11 чэрвеня ў менскім Купалаўскім музеі (вул. Я. Купалы, 4) адбудзецца канцэрт-прэзентацыя новай кнігі Алеся Камоцкага „Не як так”. Пачатак а 19-й гадзіне.

Гэтым разам ізноў у Купалаўскім музеі, калі дазволіць надвор’е, то проста на прыступках перад уваходам.

І, канечне ж, усё будзе як даўней. Яшчэ не позна, добра падумаўшы, замовіць пажаданую кампазіцыю.

Чакаем тых, хто ў тэме, і запрашаем тых, хто не ☺

Уваход, што вельмі прыемна, вольны.

lit-bel.org