Канцэрт, прысвечаны Лютэру і Скарыну



Канцэрт пад назвай “На пачатку было слова” адбыўся ў Вялікай залі Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Мерапрыемства прысвечана пяцісотгадоваму юбілею беларускай Бібліі і кнігадрукавання, а таксама рэфармацыі ў Еўропе:

Аляксей Шэін, пісьменнік:

— Цудоўна, што юбілейны год пачынаецца з такога велічнага мерапрыемства: урачыстага канцэрта ў гонар Марціна Лютэра і Францішка Скарыны. Гэта сапраўды добры пачатак тым падзеям, якія, я спадзяюся, будуць адбывацца ў Беларусі на працягу 2017 года. Тое, што адбылося 500 гадоў таму ў беларускім жыцці, выданне Бібліі, першай друкаванай кнігі; і ў жыцці еўрапейскім: пачатак рэфармацыі, — усё гэта варта нашай памяці, нашай увагі і таго, каб мы сапраўды вельмі сур’ёзна і шчыра адзначалі гэты юбілей.

Канцэрт стаўся пачаткам ня толькі музычнага але і культуралагічнага праекта які будзе доўжыцца цягам 2017 года. Арганізатарам жа дзеі ў філармоніі стаўся дырыжор Аляксей Фралоў. На мерапрыемстве прагучала музыка эпохаў Рэнесансу і Барока ад розных аўтараў.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным аўдыёфайле:

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце.

Фота аўтара