Канцэрты беларускіх выканаўцаў на youtube-канале Youbel TV



Падчас пандэміі каронавірусу ў Беларусі адмененыя дзясяткі канцэртаў. Аднак беларускія выканаўцы на адмысловым youtube-канале Youbel TV зарганізавалі шэраг канцэртаў і нават распланавалі сетку выступленняў.

Удзельнік праекту Уладзіслаў Лепяшынскі паведаміў Рацыі, хто ўжо выступіў і хто заспявае ў бліжэйшыя дні:

– Першым госцем у нас быў гурт B:N:, таксама ў нась быў гурт Leibonik і гурт Naka. У бліжэйшы час, 4 красавіка, плануецца выступ Алега Хаменкі, ён адзначыць свой дзень народзінаў у нашай студыі разам з музыкамі гурта “Палац”. 7 красавіка адбудзецца выступ рэпера Angstа, гэта сайт-праект паэта Віталя Рыжкова. І 11 красавіка – гурт Akute.

Шэраг беларускіх музыкаў вымушаныя былі адмяніць свае канцэрты на красавік з-за пандэміі каронавірусу. Праект закліканы дапамагчы ім усё адно прадставіць сваю творчасць, хай пакуль і без людзей у зале.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск