Картограф Леў Казлоў: Першымі «Беларуссю» нашыя землі назвалі немцы



У Нацыянальнай бібліятцы Беларусі прайшла лекцыя “Беларусь на старажытных картах”.

Асноўныя стэрэатыпы пра першыя пазнакі Беларусі на мапах агучыў кандыдат гістарычных навук, даследчык старажытных беларускіх мапаў Леў Казлоў:

-Калі на карце ў загалоўку з’явілася “Белая Русь”? Гэта было зроблена Гіёмам дэ Бапланам, гугенотам. У Гданьску выдаў невялічкі атлас, дзе ў сярэдзіне 17-га стагоддзя напісаў «Magnus Ducatus Lithuaniae et Russia Alba». А ўпершыню на ўсю тэрыторыю ад Берасця да Віцебска з’явіцца ў пачатку 18-га стагоддзя. Гэта зробяць немцы. Ёсць гісторыкі, якія сцвярджаюць, вось бачыце, Кацярына ІІ адбыла падарожжа па беларускіх губернях. Дык што, Кацярына ІІ падарыла нам назву – Беларусь? Гэта не тое.

Па словах Льва Казлова, на сённяшні дзень асаблівую важнасць для Беларусі ўяўляе справа друку спецыяльных мапаў для краязнаўцаў, дзе б адлюстроўвалася развіццё тэрыторый  праз гісторыю карт.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара

[manual_related_posts]