Карціна Леанарда Да Вінчы „Збавіцель свету” прададзена за $400 млн



Карціна Леанарда Да Вінчы „Збавіцель свету” прададзена на аўкцыёне Christie’s у Нью-Ёрку за $400 млн, паведамляюць інфармагенцтвы.

Агульны кошт карціны, уключаючы падаткі і зборы, перасягне $450 млн, што робіць яе самым дарагім прадметам мастацтва, які калі-небудзь прадаваўся на аўкцыёне. Перад таргамі твор ацэньваўся ў памеры $100 млн.

Лічыцца, што карціна „Збавіцель свету” была напісана каля 1500 года. Доўгі час яна лічылася страчанай. На палатне паказаны Хрыстос у нябесна-сінім убранні, які правай рукой благаслаўляе, а левай утрымлівае празрысты шар.

belta.by