Касцёл у Хатаве, 1960-ыя гады
Здымак зроблены навучэнцам Магілёўскай сярэдняй партыйнай школы, дзе вучылася шмат людзей з Заходняй Беларусi.
На фота: Касцёл Найсвяцейшага сэрца Езуса ў Хатаве, Стаубцоўскага раёну 60-ыя гады.
Сістэма сярэдніх партыйных школ была створаная ў СССР пасля Другой сусветнай вайны для людзей, якія займалі пасады, але не мелі сярэдняй адукацыі. Сярэднія партыйныя школы зачынілі напачатку 70-ых, калі ў іх ужо не было патрэбы.
Касцёл Найсвяцейшага сэрца Езуса ў Хатаве быў пабудаваны ў 1933 годзе, зачынены ў 1944, у савецкія часы выкарыстоўваўся ў якасці склада. 19-га кастрычніка 1991 года касцёл быў рэкансэкраваны кардыналам Казімірам Свёнткам.
Журналіст і краязнаўца Уладзімір Хільмановіч кажа:
“Каля гэтага касьцёлу пахаваны Люцыян Хвецька, беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч, публіцыст, выдавец, каталіцкі сьвятар, адзін з пачынальнікаў беларускага хрысьціянскага руху ХХ ст.”
Беларускае Радыё Рацыя