Касцюмаваны парад і выступ вулічных тэатраў прайшлі ў Берасці



Мерапрыемства арганізаванае ў рамках святкавання 995-годдзя гораду. Па вуліцы Савецкай і Пушкінскай прайшлі берасцейцы ў касцюмах розных эпох. старшыня моладзевага грамадскага аб’яднання “Спадчына” Алег Голас перакананы, што гэта добрая магчымасць для культурнага ўзбагачэння жыхароў гораду:

– Сапраўды, гэта генільны выпадак – давялося судакрануцца з творчасцю вулічных тэатраў, творчай майстэрняй з Менску і Жлобіна. Цудоўныя людзі, у іх да гэтага багаты досвед удзелу ў першым і другім Форуме вулічных тэатраў у Менску, дзе ёсць, канечне, пешаходная вуліца Карла Маркса ёсць, якая, на вялікі жаль, недаступная для артыстаў, таму яны з вялікім задавальненнем апынуліся тут у нас.

Берасцейцы мелі магчымасць не толькі пераапрануцца ў касцюмы сярэднявечча або 20-га стагоддзя, але і паглядзець выступ такіх вулічных тэатраў як “Гарышчны тэатр”, тэатр “42”, тэатр узаемадзеяння “Мусташ” ды іншыя.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце