Кася Камоцкая: Веру, што 25 сакавіка – будзе дзяржаўным святам
У Варшаве беларусы з размахам адсвяткавалі Дзень Волі. Спачатку вуліцамі польскай сталіцы прайшло ўрачыстае шэсце, а ўжо позна вечарам у Беларускім Доме адбыўся святочны канцэрт Касі Камоцкай. Вядомая спявачка павіншавала прысутных з вялікім нацыянальным святам і адзначыла, што ніякія акалічнасці не могуць азмрочыць важнасці дня 25 сакавіка:
– Нягледзячы на такія брутальныя дзеянні карных органаў, для мяне ўсё роўна гэты дзень з’яўляецца святам. І я ўпэўнена, што гэта будзе калісьці дзяржаўным святам. Жадаю ўсім годнасці, моцы і веры. Жадаю ўсім аптымізму. Жыве Беларусь!
Кася Камоцкая дадала, што вельмі ўражана варшаўскімі беларусамі, якія жывучы на чужыне, усё роўна дбаюць пра нацыянальную культуру і слухаць беларускую музыку.
Адам Завальня, Беларускае Радыя Рацыя
