Кацярына Ваданосава зладзіла амаль сямейны канцэрт



Беларуская музыка Кацярына Ваданосава зладзіла канцэрт у кіеўскім арт-пабе. Спявачку падтрымала цымбалістка Ганна Лепяшкевіч, а таксама дачка Стэфанія. Для апошняй выступы з маці сталі ўжо звыклай справай.

Гісторыю сямейнай супрацы прыгадвае Кацярына Ваданосава:

– Ёсць пэўныя кампазіцыі, у якіх яна ўдзельнічае ўжо даўно, яшчэ з часоў дваровых нашых выступаў. Па сутнасці мы прадэманстравалі той фармат, які мы ладзілі ў дварах. На пачатку мы з Ганнай выходзілі ўдзвюх, потым да нас далучылася Стэфачка, таму што хацелася хоць крышачку ўзбагаціць музычную канву. А потым да нас далучыўся Васіль Ярмоленка, якога затрымалі літаральна некалькі дзён таму. Проста мы ўзгадалі тое, што гралі калісьці для людзей Менска і ваколіцаў.

Дарэчы, падчас канцэрта была сабраная невялікая фінансавая дапамога для затрыманага гітарыста Васіля Ярмоленкі.
 

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]