“Хацелася краіны, дзе ні ў размове, ні ў рэчаіснасці не ўзнікае савецкае”



Але рэчаіснасць аказалася нашмат цікавей – кажа Зміцер Бартосік падчас прэзентацыі сваёй новай кнігі “Быў у пана верабейка гаварушчы” 28 студзеня ў Вялейцы.

Кніга складзеная з гісторыяў, сабраных у розных кутках краіны. Напрыклад, у 1991 годзе на цэнтральнай плошчы Вялейкі мясцовы дзядзька Жора спаліў свой партбілет і атрымаў за гэта 15 сутак. Так сістэма яго зрабіла беларускамоўным.

Кніга выйшла ў межах серыі “Падарожжы Свабоды”. Але знайсці яе пакуль можна толькі на прэзентацыях, і бліжэйшая адбудзецца 1 лютага ў Баранавічах.

Беларускае Радыё Рацыя, Вялейка