Храм святой Сафіі Слуцкай, створаны з верай і любоўю



Турысты, якія прыязджаюць у аграмястэчка Дворышча Лідскага раёна і аглядаюць славутасці старадаўняга месца, абавязкова звяртаюць увагу на будынак акруглай формы, увянчаны купалам і праваслаўным крыжам.

Будынак, складзены з каменю, быццам увабраў у сябе дух часу. Безумоўна, ён удала ўпісваецца ў агульны гістарычны інтэр’ер паселішча, хоць па ўзросце нашмат яго маладзей, разоў так у дзесяць! Амаль пяцьдзясят гадоў таму ён быў пабудаваны для патрэб калгаса (у ім была дыспетчарская), аднак у народзе з-за сваёй акруглай формы зваўся няйначай як царква. Сёння ў ім і ёсць дзейны праваслаўны храм у гонар беларускай святой Сафіі Слуцкай.

Больш падрабязна пра храм святой Сафіі Слуцкай даведаюцца чытачы, калі прачытаюць свежы нумар электроннага выдання “Наша слова pdf”. Нумар таксама багаты на самыя разнастайныя матэрыялы. Тут надрукаваны артыкул пра калекцыю старажытных манет, знойдзеных у час археалагічных раскопак. Калекцыя гэта экспануецца ў Лідскім замку. Даведаюцца чытачы пра кнігу лексікі беларускіх гаворак Літвы, што выйшла ў Чэхіі, прачытаюць падборку вершаў “Вялікдзень прыйдзе” Зміцера Захарэвіча, працяг успамінанаў Юльяна Цітыюса і шэраг іншых матэрыялаў. Поўнасцю свежы нумар “Нашага слова pdf” чытайце тут:

Беларускае Радыё Рацыя