Хрысціянскі фестываль „Памежжа” у Менску



У музеі Максіма Багдановіча ў цэнтры Менску разгарнулася фестывальная пляцоўка хрысціянскага „Памежжа”. У гэтым годзе фэст прысвечаны лёсам „жанчын самотнага паклікання” – верніцам розных эпох, культур ды канфесій. Першыя вечар „Памежжа” распачаўся адкрыццём міні-выставы мастачкі Зоі Літвінавай ды лекцыі пра нязломны „хрыбет духа” паэткі Ларысы Геніюш.

Распавядае адзін з арганізатараў фестывалю, паэт Зміцер Строцаў:

– Наша вялікае пытанне, чаму ў XX стагоддзі адбываецца гэта ўзыходжанне, праява гэтага жаночага паклікання, чаму яно прымае такія розныя кшталты. Ад нейкага сацыяльнага пратэстнага руху, да асабістых хрысціянскіх пазіцый. Паспрабуем паразмаўляць. Наш фестываль – гэта ўжо такая спроба ўспрыняць досвед вялізнага хрысціянскага фестывалю ў Італіі ў Рыме. Мы ўбачылі зусім неверагодныя кшталты, тэмы, якое хрысціянства можа інтэрпрэтаваць.

Цягам трох дзён з пятніцы па нядзелю, 9 чэрвеня ў межах фэсту пройдуць тэматычная лекцыі, прэзентацыі, музычныя вечарыны ды перформансы. Сёлетняе „Памежжа” багатае і на замежных гасцей – у праграме выступы гісторыкаў ды філосафаў з Францыі, Італіі, Украіны ды Расеі. Уваход на ўсе імпрэзы вольны.

[Not a valid template]

Алена Вільтоўская, Беларускае Радыё Рацыя, Менск