Хто жыў у доме Караткевічаў у Воршы?



„У горадзе без тралейбусаў, над імклівай нямоўчнай ракой, на вуліцы Касманаўтаў – хата маці маёй, На вуліцы Касманаўтаў, дзе ўлетку бубняць чмялі, на самай мне любай вуліцы з усіх, што ёсць на зямлі…”,  – пісаў Уладзімір Караткевіч пра дом сваіх бацькоў у Воршы. 

 Дом па вуліцы імя Уладзіміра Караткевіча – 10. 

Гэта дом, у якім сям’я Караткевічаў жыла пасля Другой сусветнай вайны. Дом, у якім жыў Уладзімір Караткевіч ў дзяцінстве, быў знішчаны падчас вайны. Той дом быў вялікі, а гэты – зрабілі з перавезенай з вёскі хаты ў 1946 годдзе – была такая практыка ў пасляваенных гарадах. 

Хто жыў у доме? Адразу пасля вайны ў доме жылі: маці Уладзіміра Караткевіча – Надзея Васілеўна, бацька Сямён Цімафеевіч, сястра Наталля, сам Уладзімір Караткевіч і пляменніца Раіса – дачка старэйшага брата Валерыя, які загінуў на фронце. У 1959 годзе памёр бацька Уладзіміра Караткевіча, У 1967 годзе маці пераехала да Уладзіміра Караткевіча ў Менск.  

Пляменніца Уладзімір Караткевіча, Раіса, якую ў дзяцінстве звалі Ляля, на спартовых спаборніцтвах пад Адэсай пазнаёмілася з Юрыем Барабашам, яны пажанілся. У іх нарадзілася двое дзяцей – сын і дачка.  Апошнімі гаспадарамі дома былі: пляменніца Караткевіча Раіса і яе муж – Юры Барабаш. Пасля смерці Раісы Юры Барабаш жыў у доме адзін, памёр  у 2015 годзе. Дом апусцеў  і перайшоў у спадчыну іх дачцэ Ірыне, якая жыве пад Адэсай. Менавіта яна плануе прадаць дом у верасні 2018 года. Да верасня ў доме жывуць кватаранты, якія ведаюць творчасць Караткевіча і шануюць яго спадчыну.  

Прыгожая вуліца імя Уладзіміра Караткевіча, як і пры жыцці пісьменніка, збягае да Дняпра. 

Беларускае Радыё Рацыя

 

[manual_related_posts]