Кірыл Кедук для слонімцаў іграў Шумана
У Слонімскай дзіцячай школе мастацтваў адбыўся канцэрт уладальніка прэстыжных прэмій міжнародных конкурсаў Кірыла Кедука, які актыўна вандруе па Еўропе з канцэртным турам.
Кірыл Кедук — беларускі піяніст з сусветным іменем, лаўрэат больш за 15 міжнародных конкурсаў. Артыст выступаў на самых прэстыжных канцэртных пляцоўках. У ліку іх — Steinway Hall у Нью-Ёрку, Mozarteum у Зальцбургу, Sala Verdi ў Мілане, Bridgewater Hall у Манчэстары, Teatro Politeama Garibaldi ў Палерма, Hamarikyu Asahi Hall у Токіа і іншыя.
Кірыл Кедук нарадзіўся ў Гародні. На Дзятлаўшчыне ў яго жыве шмат сваякоў, а ў вёсцы Хадзяўляны – родная бабуля. Таму бываць на маленькай радзіме яму заўсёды прыемна.
У Слоніме таленавіты музыкант выканаў музычныя творы сусветных класікаў, але найбольш прагучала твораў Роберта Шумана.
Кірыл Кедук горад над Шчарай наведвае ўжо другі раз. І верыцца, што сустрэчы з сусветнай музыкай у выкананні таленавітага маладога майстра, яшчэ будуць.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
[manual_related_posts]