Кірыл Стаселька завітае ў госці на курсы „Мова-Нанова” ў Берасці



Малады пісьменнік Кірыл Стаселька завітае ў госці на курсы „Мова Нанова” у Берасці.

Ён будзе прэзентаваць кнігу „Marginalis”, якая паставіла рэкорд па колькасці кніжных герояў. Акрамя таго, удзельнікі курсаў будуць вучыцца вымаўляць беларускія гукі. Вядоўца Максім Хлябец распавёў пра тое, чаму варта наведаць курсы і чым будзе цікавая сустрэча з беларускамоўным аўтарам:

— З гэтай кніжкай ён стаў адным з лепшых летась. Яго прызналі розныя там «Галіяфы» і гэтак далей, то бок у топ беларускамоўных кніжак і, наколькі я памятаю, ён нейкі там рэкардсмен па колькасці герояў у гэтай кнізе. Ён ад нас ужо прыязджаў, было вельмі цікава і я думаю, што  гэта таксама нагода прыйсці і паслухаць на Мова Нанова нас. 

Традыцыйна курсы „Мова Нанова” пройдуць у аўторак, 7 лютага, у тайм-клубе HIGH VOLTAGE. Мерапрыемства пачнецца а 18-30.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота: t-styl.info

[manual_related_posts]