Кітайская паэзія па-беларуску



Кітайская паэзія па-беларуску. У Менску, у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры”, прэзентавалі выдавецкую серыю “Светлыя знакі. Паэты Кітаю”. Гаворыць паэт, перакладчык Мікола Мятліцкі:

Паэзія Кітая – гэта цэлы акіян пачуццяў, думак. Яна будзе цікавіць нас спаканвечна, бо многа судакранальных лёсавых кропак, болевых на жаль, паміж нашымі двума народамі: і кітайцы церабілі вакно ў будучыню вельмі нялёгка, і нам давялося багата перажыць нягод. Роднасць рэалістычнай з’явы, як паэзія Кітая і паэзія Беларусі, яна мне вельмі дарагая і блізкая.

Кніжную серыю “Светлыя знакі. Паэты Кітаю” ужо трэці год запар выпускае Выдавецкі дом “Звязда”. Ініцыявала праект Міністэрства інфармацыі Беларусі.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя